22 жніўня 2016 г.
На мінулым тыдні двое беларусаў, былых дабравольцаў Антытэрарыстычнай Аперацыі (АТА) ва Украіне, перасеклі ўкраінска-польскую дзяржаўную мяжу ў надзеі атрымаць у Польшчы статус бежанца. Украінская дзяржава даваць ім грамадзянства адмаўляецца, а вяртацца ў Беларусь яны лічаць небяспечным.
Байцы, вядомыя пад пазыўнымі „Ляснік” і „Док”, былі затрыманыя і зараз утрымліваюцца ў Пшэмысьлі. У суботу яны звярнуліся да беларуса Змітра Гуніча па падтрымку:
– Ва Украіне пачалася практыка вываду дабравольчых батальёнаў. Як замежнікі яны не маглі служыць ва УСУ. Гэта тэндэнцыя ўкраінскага кіраўніцтва замежнікам наогул не даваць ніякіх статусаў. Хлопцы не ведалі як адрэагуе польскі бок. Пра іхны стан я нічога не ведаю.
Зміцер Гуніч кажа, што хлопцам можна дапамагчы, калі беларускія арганізацыі і праваабаронцы будуць звяртацца да польскіх уладаў з просьбай даць беларусам статус бежанцаў у Польшчы.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.